Перейти к основному содержанию

Новы статус нашага грамадскага аб'яднання

syabry

З 1 сакавіка 2024 года ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусі, якія тычацца працы грамадскіх аб'яднанняў, змяніўся статус нашага грамадскага аб'яднання. Цяпер мы маем назву Грамадскае аб'яднанне «Рана» (скарочана ГА «Рана»). Мы захоўваем самае галоўнае - наша дзейнасць распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю нашай краіны, таму прынцыпова нічога не мяняецца, мы працягваем працу і гатовы падтрымліваць кожную беларускую сям'ю, у якой заўчасна нарадзілася дзіцё, і якая шукае патрымку ў самыя няпростыя часы свайго бацькоўства.

З новай рэдакцыяй Статута нашага грамадскага аб'яднання можна азнаёміцца тут.

Дзякуй тым, хто побач!